Работнікі КУП «Стаўбцоўскі рамонтна-будаўнічы ўчастак» дапамагаюць насельніцтву ў ажыццяўленні будаўнічых работ

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Работнікі КУП «Стаўбцоўскі рамонтна-будаўнічы ўчастак» дзякуючы ўласным сталярнаму цэху і растворабетоннаму ўчастку дапамагаюць насельніцтву, іншым арганізацыям у ажыццяўленні будаўнічых работ.

Так, з пачатку бягучага года рэалізавана насельніцтву на 45 тысяч рублёў бетону, на 5 тысяч рублёў – лесаматэрыялу, на 66 тысяч рублёў аказана заказчыкам паслуг транспартам.

Работнікі РБУ працуюць цяпер на правядзенні рамонтных работ на аб’ектах СЖК «Налібакі», ААТ «Новая Вёска», ВУ «Стоўбцыгаз». Акрамя таго, вадзіцелі былі задзейнічаны на ўборачнай. Сярод іх – вадзіцель пагрузчыка Аляксандр Чарнец і вадзіцель аўтамабіля МАЗ з прычэпам Вячаслаў Кручок, які за дзень рабіў 8-9 рэйсаў са збожжам з поля на хлебапрыёмнае прадпрыемства. Напрыканцы ліпеня ў Вячаслава Аляксандравіча было 60-годдзе, яго павіншавалі ў калектыве і ўручылі яму падарунак. У РБУ Вячаслаў Кручок працуе каля дзесяці гадоў, яго фота змяшчалі на раённую Дошку гонару.

Сярод тых, на каго раўняюцца ў арганізацыі, – муляр Генадзь Стэльмашонак, вадзіцель экскаватара Уладзімір Леаненя, машыніст аўтакрана Максім Сідаровіч і інш. Кожны з іх заслужыў павагу і аўтарытэт сваёй працай.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *