Першы крос

Нумары Спорт

На бегавых дарожках стадыёна «Юнацтва» спаборнічалі ўдзельнікі лёгкаатлетычнага кросу. Выйшлі на старты больш як 70 юных спартсменаў, у асноўным выхаванцаў Стаўбцоўскай ДЮСШ. Хлопцы і дзяўчаты, як ацэньваюць трэнеры, паказалі нядрэнныя вынікі.

Пераможцамі ва ўзроставых групах сталі вучні СШ № 3 горада Стоўбцы Валянцін Бугроў, Карына Уліч, Ягор Бражнік. А таксама Аліна Навіцкая і Марыя Машлякевіч, якія займаюцца ў Заямнаўскай СШ, і навучэнец СШ № 2 горада Стоўбцы Мацвей Папулін. Прызавыя месцы занялі Аляксей Круглік, Уладзіслаў Кісцень, Андрэй Ліпніцкі, Стас Ліхадзіеўскі, Павел Гармаза, Валерыя Энс – усе яны навучэнцы СШ № 3 горада Стоўбцы. Валерыя Левашэвіч, Аліна Смірнова займаюцца ў другой школе горада, Ксенія Гацура – у гімназіі № 1, Марта Міронава, Юліяна Апрыжка, Глеб Арлоўскі – у Заямнаўскай СШ, Аляксандр Палякоў – у Коласаўскай СШ. Відавочны плён працы трэнераў, выкладчыкаў фізічнага выхавання гэтых навучальных устаноў.

Юныя лёгкаатлеты рыхтуюцца да новых стартаў сезона. У красавіку будуць праведзены спаборніцтвы на прызы ўдзельніка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Гоцкага. Лепшыя нашы спартсмены будуць абараняць гонар раёна на абласных спаборніцтвах.

Ф. ФЯДОТАЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *