Дружнай працай

Навіна дня

12 красавіка праводзіцца рэспубліканскі суботнік. Падтрымліваецца добрая традыцыя дружнай працы па навядзенні парадку, каб з вясны паўсюдна былі чысціня і ўтульнасць.

Як заўсёды, актыўны ўдзел у суботніку прымуць і жыхары Стаўбцоўшчыны. Важны клопат – добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Год гасціннасці, правядзенне ў маі ў Мінску Чэмпіянату свету па хакеі вымагаюць асаблівай стараннасці, каб турысты, якія будуць следаваць у сталіцу па нашых магістралях, тэрыторыі раёна, ацанілі акуратнасць беларусаў. Адметная падзея – святкаванне ў пачатку ліпеня юбілейнай гадавіны вызвалення Беларусі ад фашысцкай навалы. І заўсёдны наш святы абавязак, а сёлета – асаблівая ўвага навядзенню ўзорнага парадку на тэрыторыі вакол помнікаў і абеліскаў.

Каб нашы горад, усе населеныя пункты аздобіліся свежымі фарбамі вясны, удзел у суботніку прымуць калектывы прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна, індывідуальныя прадпрымальнікі, школьнікі.

Грашовыя сродкі, заробленыя на рабочых месцах у дзень рэспубліканскага суботніка, у аб’ёмах, вызначаных  работнікамі добраахвотна, пералічваюцца праз раённыя і  выканаўчыя камітэты ў албвыканкамы. Яны будуць накіраваны на рамонт, рэстаўрацыю, аднаўленне і добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона. Другая палова заробленых сродкаў будзе накіравана Міністэрству аховы здароўя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *