Прыехалі маладыя ўрачы

Важное Медыцына

Фото носіць ілюстрацыйны характар

Цэнтральная раённая бальніца прыняла ў штат маладыя кадры – выпускнікоў медуніверсітэтаў і медыцынскіх каледжаў.

На працу заступілі 11 урачоў і чатыры ўрачы-інтэрны. Дзякуючы такому папаўненню ўкамплектаваны цяпер урачэбнымі кадрамі Засульская і Нававёскаўская амбулаторыі, заняты вакансіі ў цэнтральнай раённай бальніцы.

Акрамя гэтага, штат медыцынскай установы папоўніўся 24 спецыялістамі сярэдняга медыцынскага персаналу.

У райбальніцы дзейнічае інстытут настаўніцтва: за маладымі спецыялістамі загадам галоўнага ўрача замацаваны вопытныя кваліфікаваныя спецыялісты, якія акажуць выпускнікам медыцынскіх устаноў неабходную дапамогу на іх першых рабочых месцах.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *