Праведзены аналіз работы аглядавых камісій за 6 месяцаў

Ахова правапарадку Важное

Праведзены аналіз работы аглядавых камісій за шэсць месяцаў бягучага года. За належную работу вырашана заахвоціць старшыняў аглядавых камісій Вішнявецкага і Старасвержанскага сельвыканкамаў.

За паўгоддзе аглядавымі камісіямі было праверана 8176 домаўладанняў, ці 58 працэнтаў ад іх агульнай колькасці ў горадзе і раёне. У прыватнасці, члены аглядавых камісій пабывалі ў 2159 домаўладаннях, дзе грамадзяне пражываюць адны або з’яўляюцца адзінокімі, у 406 домаўладаннях інвалідаў І і ІІ груп, 10 домаўладаннях ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, 270 домаўладаннях шматдзетных сем’яў. Усяго па выніках праверак было накіравана ў розныя службы і арганізацыі для рэагавання і прыняцця мер 530 інфармацый, у прыватнасці Старасвержанскім сельвыканкамам – 141, Вішнявецкім – 63, што сведчыць пра актыўную работу гэтых аглядавых камісій.

Аднак у ходзе маніторыну аглядавых камісій пры сельскіх выканаўчых камітэтах выяўлены і шэраг упушчэнняў. Сярод найбольш характэрных – невыкананне планаў і графікаў работы, непрыняцце мер па абсталяванні аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі домаўладанняў шматдзетных сем’яў, дзе  становішча дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным, недастатковы ўзровень рамонту ацяпляльных печаў і электраправодкі, устаноўкі апавяшчальнікаў і да т. п. Старшыням гарадской аглядавай камісіі, а таксама  аглядавых камісій Мікалаеўшчынскага, Налібацкага і Дзераўнянскага сельвыканкамаў аб’яўлена заўвага за нізкую выканальніцкую дысцыпліну і адсутнасць належнай арганізацыі работы.

Сярод актуальных задач, якія стаяць перад аглядавымі камісіямі, – завяршэнне работы па абследаванні домаўладанняў адзінокіх, інвалідаў І і ІІ груп, сем’яў, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, шматдзетных сем’яў, далейшае выяўленне грамадзян, якія схільны да злоўжывання спіртнымі напіткамі, і інфармаванне аб іх урача-нарколага і ўчастковых інспектараў для прыняцця мер і да т. п.

Увага звернута на абавязковасць уключэння ў склад аглядавых камісій прадстаўнікоў аховы здароўя, адукацыі, газавай і энергетычнай гаспадаркі, на якаснае вядзенне справаздачнай дакументацыі, запаўненне журналаў, карэкціроўку спісаў домаўладанняў, абмен інфармацыяй з суб’ектамі прафілактыкі, эфектыўнасць узаемадзеяння з грамадскімі пунктамі аховы правапарадку і да т. п. Старшыням аглядавых камісій даручана правесці аналіз спраўнасці сістэмы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія аб’яднаны ў сетку, у домаўладаннях шматдзетных сем’яў, а таксама даць інфармацыю, дзе неабходна ўстанавіць сістэму АПА з аб’яднаннем у сетку.

Указана на неабходнасць наяўнасці ў продажы ў магазінах спажывецкай кааперацыі ў сельскай мясцовасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, аўтаматычных засцерагальнікаў, элементаў сілкавання.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *