Абсталяванне для новага завода

Інвестпраект Нумары

На заводзе высокатрывалага чыгуннага ліцця, які будуецца ў Стоўбцах, рыхтуюцца да прыёмкі абсталявання.

– Дэлегацыя філіяла ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Мінскі маторны завод” у г. Стоўбцы нядаўна вярнулася з Германіі. Там завадчане ажыццяўлялі прыёмку заказанага абсталявання. Да нас яно павінна паступіць напрыканцы красавіка, – расказаў начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва Станіслаў Ланкевіч. – Філіялам ужо атрыманы драбамётная машына і экспрэс-лабараторыя, вырабленыя, адпаведна, у Славеніі і Італіі, а таксама печы плавільныя, карусельныя ўстаноўкі, брыкеціровачны прэс. Неўзабаве пачнём манціраваць іх – ужо завяршаецца ўстройства фундамента пад абсталяванне. Будаўнікі працуюць на аб’екце ў ранейшым рэжыме.

У ліпені бягучага года, як папярэдне планавалася, будзе запушчаны першы пускавы комплекс новага завода. Нагадаем, што гэта іпартазамяшчальны праект, які рэалізуецца Мінскім маторным заводам у рамках дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *