Дошка гонару

Нумары Сельская гаспадарка

Лепшых вынікаў на выкананні веснавых палявых работ на 10 красавіка дасягнулі: на ворыве глебы – механізатар ААТ “Дзераўное” Валерый Гарэлік; на культывацыі глебы – механізатар ААТ “Шашкі” Аляксандр Амараў; на чызеляванні глебы, на перадпасяўной апрацоўцы глебы, на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур, сяўбе цукровых буракоў, на ўнясенні мінеральных угнаенняў – механізатары ААТ “Агранёманскі” Уладзімір Кішэня,  Казімір Дамброўскі, Дзмітрый Сагайдакевіч, Анатоль Казлоўскі і Аляксей Чаркашын;  на ўнясенні агранічных угнаенняў – механізатар ПДСУП “Профі-Аграцэнтр” Расціслаў Васілевіч; на пагрузцы арганічных угнаенняў – механізатар ААТ “Радзіма Якуба Коласа” Васілій Леўкавец.

Сярод маладых лідзіруюць: на ворыве глебы – механізатар ААТ “Шашкі” Аляксандр Бабіч; на чызеляванні глебы – механізатар ААТ “Дзераўное” Аляксандр Калошыч; на культывацыі глебы – механізатар ААТ “Радзіма Якуба Коласа” Сяргей Ус; на перадпасяўной апрацоўцы глебы і сяўбе збожжавых і зернебабовых культур – механізатар ААТ “Аталезь-агра” Максім Паплаўскі; на ўнясенні мінеральных угнаенняў – механізатар ААТ АБФ “ПМК-74 – Налібакі” Станіслаў Бурдукевіч; на ўнясенні арганічных угнаенняў – механізатар ААТ “Каганец” Сяргей Шахно.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *