Чырвонаму Крыжу патрэбны валанцёры

Соцыум

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Сёння ў кожнага з нас ёсць магчымасць стаць добраахвотнікам самага паважанага і буйнога гуманітарнага руху, які аб’ядноўвае 17 мільёнаў дабрачынцаў па ўсім свеце. Стаўбцоўская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа мае патрэбу ў валанцёрах.

Мы шукаем людзей, якія не застануцца абыякавыя да чужой бяды. Людзей, якія не ўсё ў жыцці мераюць грашыма і гатовыя падтрымаць іншага чалавека, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Мы разгледзім любую прапанову.

Кожны можа знайсці сабе справу па душы: можна выкладаць курсы першай дапамогі, выступіць з прэзентацыяй або дапамагчы раздаць гуманітарную дапамогу. Валанцёрства ў Чырвоным Крыжы – гэта добры шанц развіць  свае навыкі, стаць больш упэўненым у сабе, навучыцца быць міласэрным. Усе, хто хоча быць карысным грамадству і пазнаёміцца з такімі ж неабыякавымі і актыўнымі людзьмі, атрымаць міжнародны вопыт, навучыцца новаму, цікаваму, таму, што абавязкова спатрэбіцца ў жыцці, могуць далучыцца да нашай каманды добраахвотнікаў раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Патэлефанаваць можна па нумарах: 7- 58- 91, 8-029-144-40-92.

Алена ІГНАТОВІЧ, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *