У ААТ “Каганец” сёлета адбыліся змяненні ў налічэнні заработнай платы механізатарам. Зразумела, у бок павелічэння.
Калі выконваецца заданне, устаноўленая норма, то працаўніку налічваецца даплата ў памеры 30 працэнтаў ад асноўнай расцэнкі.
– Пры гэтым даплата прагрэсіўна-ўзрастаючая, – гаворыць галоўны эканаміст Раіса Рахманковіч. – На колькі працэнтаў перавыканаеш норму, на столькі павялічанае атрымаеш і грашовае ўзнагароджанне. Людзі зацікаўлены працаваць з поўнай аддачай.
Па словах Раісы Іванаўны, такая сістэма аплаты будзе прымяняцца і надалей для работнікаў, занятых на ўсіх асноўных відах работ – нарыхтоўцы кармоў, жніве, азімай сяўбе.