25 жніўня ў Ракаве ў чацвёрты раз пройдзе фестываль “Ракаўскі фэст”

Важное Культура

25 жніўня ў Ракаве, у 30 км. на захад ад Мінска, у чацвёрты раз пройдзе фестываль “Ракаўскі фэст”.

Ракаў – полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.

У праграме фестывалю:

· выступленні калектываў і артыстаў з Польшчы, Літвы, Аўстрыі і Беларусі;

· прэзентацыя беларускай, польскай, габрэйскай і літоўскай культур;

· выставы;

· адкрыццё мемарыяльнага комплексу у гонар аўтара рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”, Сяргея Пясецкага (госці фэсту даведаюцца “хто ж ён, Каханак Вялікай Мядзведзіцы?” і пазнаёмяцца з новай легендай Ракава. А апынуўшыся каля мемарыялу, асабліва пасля заходу сонца, кожны атрымае асобыя уражанні);

· кірмаш “Горад майстроў”;

· “Fashion style па-беларуску ” (выстава-продаж, паказы, інтэрактыў);

· “Эка-двор” (выстава-продаж, майстар-класы);

· дзіцячая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі і конкурсам малюнкаў крэйдай на асфальце;

· літаратурны падворак “Чытаем разам вершы беларускіх паэтаў”;

· інтэрактыўная пляцоўка “Карагод” ( танчым і спяваем разам);

· “Кулінарны батл”;

· квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”;

· бясплатныя экскурсіі па Ракаву;

· мастацкі пленэр.

Госці фестывалю змогуць паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі і акунуцца ў непаўторную атмасферу.

Хэдлайнеры фестывалю – Гурт “Лявон Вольскі” (Беларусь) і “Tekla Klebetnica” (Польшча).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *