Аляксандру і Юрыю Сідорыку уручылі падзячнае пісьмо райвыканкама

Главное Сельская гаспадарка

Камбайнеры Аляксандр і Юрый Сідорыкі з ансамблем «Гарэзы»

З кожным днём павялічваецца колькасць экіпажаў камбайнераў, якія намалацілі тысячу тон збожжа, а таксама вадзіцеляў-тысячнікаў.

На мінулым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамара Калошыч уручыла падзячнае пісьмо райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункі камбайнаваму экіпажу ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» у складзе бацькі і сына Аляксандра і Юрыя Сідорыкаў, якія намалацілі тысячу тон збожжа. Павіншавалі з працоўнай перамогай дбайных работнікаў і ўручылі ім падарункі дырэктар таварыства Сяргей Мельнік і кіраўнік сельскагаспадарчага філіяла «Аталезь-агра» Карына Аруцюнян. Супрычыніліся да віншаванняў і прафсаюзныя камітэты. У складаных умовах надвор’я хлебаробы філіяла вырасцілі сёлета адносна неблагі ўраджай – намалацілі 25,8 цэнтнера збожжа з гектара, што дазволіла і экіпажу дасягнуць такога высокага паказчыка.

Цікавую канцэртную праграму для рупліўцаў палеткаў падрыхтавалі і выканалі ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Гарэзы» Шашкоўскага сельскага дома культуры.

Надзея БАТАЛКА, фота Аляксандра ПЯТРОВА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *