Выгадная культура

Нумары Ураджай

Механізатар ААТ “Аталезь-агра” Аляксандр Бычко плённа папрацаваў на падкормцы азімых збожжавых.

Выканаў гэтую работу на 440 гектарах. А завяршыць яе дапамог мясцоваму працаўніку, па дамоўленасці паміж кіраўнікамі сельгаставарыстваў, Ігар Логінаў з ААТ “Каганец”, які працуе на спецмашыне “Раса”. затым ж  Аляксандру Бычко даручылі ўносіць і ўніверсальнае комплекснае азотна-фосфарна-калійнае ўгнаенне пад сяўбу цукровых буракоў. АФК утрымлівае важнейшыя для раслін пажыўныя элементы ў адной грануле, што дазваляе збалансаваць мінеральнае харчаванне цукровым буракам у першую палову вегетацыі і паскорыць іх рост. Летась гэтая прапашная культура парадавала аталезцаў – удалося вырасціць важкія салодкія карані. І сёлета тут прыкладаюць намаганні для таго, каб атрымаць высокую ўраджайнасць.

– Культура выгадная, і мы пасеем 200 гектараў, – гаворыць галоўны аграном Франц Зубовіч. – Пастараемся своечасова, што вельмі важна, апрацаваць іх супраць шкоднікаў і хвароб, як зрабілі ў мінулым годзе. Жамерыны ідуць на корм жывёле. Выпісвалі мы на Гарадзейскім цукровым камбінаце і цукар па прымальнай цане, які рэалізоўвалі затым працаўнікам у лік заработнай платы.

Тэхніка з “Каганца” гэтымі днямі рупіцца на аталезскіх палетках – на ворыве глебы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *