Дзмітрый Дзям’янка – адзін з лепшых механізатараў ААТ «Дзераўное»

Главное Сельская гаспадарка

Дзмітрый Дзям’янка – адзін з лепшых механізатараў ААТ «Дзераўное». У гаспадарцы ён працуе звыш дваццаці гадоў. Бывае заняты на розных палявых работах. Дзмітрыю Тамашавічу давяраюць самыя адказныя тэхналагічныя аперацыі, з якімі ён заўсёды спраўляецца своечасова і выконвае іх якасна.

Гэтымі днямі энерганасычаны трактар, на якім працуе Дзмітрый Дзям’янка задзейнічаны на ворыве глебы пад сяўбу азімага рапсу. А ў перыяд уборачнай кампаніі механізатар працаваў на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Перавёз звыш тысячы тон і быў узнагароджаны падзячным пісьмом райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК. І ў папярэднія гады Дзмітрыя Тамашавіча пастаянна заахвочвалі за плённую працу: ён неаднаразова выходзіў пераможцам раённага спаборніцтва.

Надзея БАТАЛКА

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *