«Альбуцкі куфэрак» Жнівень – месяц гарачы

Альбуцкі куфэрак Важное Спецвыпускі «Праменя»

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Жнівень – месяц гарачы (каляндар садавода і агародніка)

Апошні месяц лета – час прыемных клопатаў для гаспадарніка. Крамяныя агурочкі, наліўныя памідорчыкі. А ў садзе вішні ды чарэшні, маліна ды парэчкі, раннія яблыкі, грушы. І яшчэ шмат раслін, барацьба з пустазеллем і шкоднікамі – справы, якія на пасля не пакінеш. А на выслабаненых плошчах можна зрабіць пасеў і пасадку, каб яшчэ адзін ураджай зняць. Поспех жа найбольш верагодны ў таго, хто прытрымліваецца рэкамендацый месяцавага календара.

14 жніўня. Рэкамендуюцца пасадка, перасадка і прышчэпка садовых дрэў і кустоў, рыхленне глебы, унясенне ўгнаенняў.

15 жніўня, поўня. Не рэкамендуюцца пасевы і пасадкі.

16–18 жніўня. Варыце варэнне, рабіце саленні – атрымаецца смаката. Выдатны час для культывацыі і ўнясення ўгнаенняў.

19–20 жніўня. Праводзіць пасевы і пасадкі не рэкамендуецца. Праполка, мульчыраванне, знішчэнне шкоднікаў – усё гэта будзе эфектыўным. Добра заняцца зборам ураджаю караняплодаў, садавіны, ягад, лекавых культур.

21–22 жніўня. Рэкамендуецца пасадка азімага часнаку, цыбулі. Садавіна і гародніна, знятыя ў гэты час, добра захаваюцца зімой.

23–25 жніўня. Не рэкамендуюцца пасадка і перасадка травяністых культур. Эфектыўныя выдаленні лішніх парасткаў, касьба, праполка, культывацыя, мульчыраванне.

26–27 жніўня. Нарыхтоўвайце зяленіва і лекавыя травы, якія патрабуюць эфектыўнай сушкі. У гэтыя дні збіраюць усё, што не належыць працягламу захоўванню. Удалыя ў гэты час кансерваванне і саленне.

28–29 жніўня. Не рэкамендуюцца сяўба і перасадка садавіннаагароднінных культур. Можна весці збор садавіны і караняплодаў, капаць бульбу. Даны перыяд падыходзіць для падрыхтоўкі градак да пасадкі, мульчыравання, барацьбы са шкоднікамі.

30 жніўня, маладзік. Не рэкамендуюцца пасевы і пасадкі.

31 жніўня. Не рэкамендуецца саджаць і перасаджваць агародніну, садавіну. Але добра прыжывуцца дэкаратыўныя расліны, не прызначаныя для плоданашэння. Касьба ў гэты час замаруджвае далейшы рост травы.

Адным словам, работы на кожны дзень хопіць. А хто дбае, той і мае.

Кастусь АГАРОДНІК



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *