Натуральны мёд карыстаецца попытам у гандлёвых кропках Стаўбцоўскага ўчастка паштовай сувязі

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Сярод прадуктаў харчавання на прылаўках гандлёвых кропак Стаўбцоўскага ўчастка паштовай сувязі адным з самых запатрабаваных зяўляецца натуральны мёд.

Яго пастаўляе ў гандаль стаўбцоўскі лясгас. Такое цеснае супрацоўніцтва паміж гэтымі дзвюма арганізацыямі працягваецца многія гады. Пакупнікі ацанілі высокую якасць мёду з пасек лясгаса. Гэта пацверджана сертыфікатамі на адпаведнасць тавару ўстаноўленым патрабаванням. Прадукт карыстаецца попытам не толькі дзякуючы гэтаму, але яшчэ і таму, што расфасаваны ў слоікі рознага аб’ёму, нават у 200-грамовыя – для чаю на рабоце.

Асноўны ж аб’ём гаючай прадукцыі лясгас прадае на сваім ведамасным складзе. Як правіла, увесь мёд раскупляецца штогод спажыўцамі. У сезоне бягучага года першы вясновы мёд склаў аб’ём 2,2 тоны. Працалюбівыя пчолы працягваюць збіраць салодкі бурштын з меданосаў. Пчалаводы зробяць яшчэ адну адкатку гаючага прадукту. А затым дапамогуць крылатым рупліўцам падрыхтавацца да зімоўкі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *