У ААТ «Радзіма Якуба Коласа» больш 40 парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі

Ахова правапарадку Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі выяўлена больш за чатыры дзясяткі парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Да прыкладу, на малочнатаварных фермах адсутнічае нарматыўная колькасць спраўных першасных сродкаў пажаратушэння. Дымаходы вадагрэйных катлоў у памяшканнях фермаў не адпавядаюць патрабаванням – выкананы пры дапамозе металічных труб. Пажарны вадаём на малочнатаварным комплексе ў вёсцы Пагарэлае не мае патрэбнага запасу вады, і, да таго ж, ён не абазначаны апазнавальнымі знакамі. У адміністрацыйным будынку гаспадаркі няма сістэмы апавяшчэння людзей аб пажары.

Маюць патрэбу ў павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі і аб’екты ААТ «Шашкі». Адсутнічае нарматыўная супрацьпажарная раздзелка дымаходаў ацяпляльных печаў у месцы скрыжавання з перакрыццём, няма доступу на гарышча для кантролю за станам дымаходаў. Ведамасныя жылыя дамы не аснашчаны аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.

У будынках комплексных прыёмных пунктаў ААТ «Стаўбцоўскі РКБА» не забяспечана магчымасць свабоднага адкрывання дзвярэй знутры без ключа. Першасныя сродкі пажаратушэння патрабуюць перазарадкі. Не быў прадстаўлены акт праверкі ўнутранага супрацьпажарнага водазабеспячэння, пажарныя краны – у разукамплектаваным стане і да т. п.

Падчас маніторынгу ТАА «Мідас Плюс» работнікі паказалі слабыя веды па правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, дзеяннях на выпадак узнікнення пажару. Акрамя таго, на прадпрыемстве не праводзіцца ўборка тэхналагічнага абсталявання ад апілак і пылу.

Кіраўнікам аб’ектаў уручаны рэкамендацыі для ўхілення выяўленых недахопаў.

Таццяна ТАРАСЕВІЧ, старшы інспектар РАНС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *