Хлебаробы пачалі асеннюю пасяўную кампанію

Главное Сельская гаспадарка

Завяршылася ўборка збожжавых і зернебабовых культур, але хлебаробам не да адпачынку, бо гэтымі днямі яны закладваюць падмурак будучаму ўраджаю. Надыйшоў тэрмін для сяўбы азімага рапсу.

Пад данай тэхнічнай культурай сёлета будзе занята 3550 гектараў. Самыя вялікія плошчы адвялі пад яе вырошчванне ААТ «Вішнявецкі-агра» – 400 гектараў, ААТ «Агранёманскі» і ААТ «Рубяжэвічы» – адпаведна па 250 гектараў кожны.

Механізатары раслінаводчых цэхаў раёна рупяцца зараз на ворыве і перадпасяўной падрыхтоўцы глебы, лушчэнні ржышча, угнойваюць палеткі. У ААТ «Вялікі Двор», дзе сёлета атрымана самая высокая ўраджайнасць масланасення, намалочана 44 цэнтнера на круг, ужо ўнесена на кожны гектар па 69 тон арганічных угнаенняў. Запраўляюць глебу арганікай пад сяўбу рапсу ААТ «Агранёманскі» і ААТ «Дзераўное». Работнікамі гэтых сельгаспрадпрыемстваў робяцца захады для таго, каб атрымаць высокі намалот. Дарэчы, сёлета па раёне сабрана 7530 тон масланасення рапсу.

Паступова сейбіты раёна выводзяць на палеткі пасяўныя агрэгаты. У ААТ «Рубяжэвічы» на сяўбе азімага рапсу штогод заняты вопытны сеяльшчык Пётр Гурын. Сее ён і збожжавыя культуры. Падчас нарыхтоўкі кармоў механізатар прасуе ў рулоны зялёную масу, а на ўборцы збожжавых – салому. Уносіць у глебу арганічныя ўгнаенні. Пётр Фёдаравіч амаль тры дзесяцігоддзі шчыруе ў таварыстве і пастаянна ў перадавіках. За шматгадовую і плённуюпрацу неаднаразова заахвочваўся і прымаў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных паспяховаму завяршэннюпалявых кампаній.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *