У ААТ «Агранёманскі» расказалі як правільна вырошчваць азімы рапс

Важное Сельская гаспадарка

Насенны ўчастак рапсу ў элітгасе ААТ «Агранёманскі»

У мінулы панядзелак на базе ААТ «Агранёманскі» адбыўся семінар-вучоба на тэму «Асаблівасці тэхналогіі вырошчвання азімага рапсу». У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі, галоўныя інжынеры і галоўныя аграномы сельгаспрадпрыемстваў раёна. Адкрыў семінар першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Шыманец. Генадзій Віктаравіч падкрэсліў, што практычна ў аднолькавых умовах вырошчвання гэтай тэхнічнай культуры адны гаспадаркі атрымліваюць даволі высокую ўраджайнасць, а іншыя – у тры разы ніжэйшую. Азімы рапс даволі рэнтабельны, масланасенне карыстаецца попытам, і, для таго каб мець ад яго продажу  высокі прыбытак, неабходна ўдзяляць гэтай культуры неаслабную ўвагу. Да таго ж, рапс – добры папярэднік пад усе культуры. Як правільна вырошчваць азімы рапс, а таксама азімую свірэпіцу, расказала прысутным загадчыца аддзела алейных культур НПЦ «Навукова-практычны цэнтр Беларусі па земляробстве» Ядвіга Пілюк.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *