Ва ўстановах раёна планамерна ажыццяўляецца праграма па замене школьнай мэблі

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама планамерна ажыццяўляецца праграма па замене школьнай мэблі.

Толькі ў мінулым навучальным годзе за бюджэтныя сродкі набыты 166 камплектаў вучэбнай мэблі на суму больш за 21 тысячу рублёў.

У працэсе падрыхтоўкі школ да новага навучальнага года рамонт, набыццё абсталявання, мэблі і інвентару ажыццяўляецца як за кошт бюджэтных, так і пазабюджэтных сродкаў.  Напрыклад, на правядзенне касметычнага рамонту ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года запланавана прыцягнуць каля 80 тысяч рублёў пазабюджэтных сродкаў, з іх 32 тысячы рублёў – дапамога шэфаў і спонсараў. Умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі – важны паказчык іх дзейнасці і абавязковая ўмова павышэння якасці вучэбнага працэсу.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *