З уласнага гадавальніка

Нумары Ураджай

Шырокім фронтам разгарнуліся веснавыя палявыя работы ў ААТ “Агранёманскі”.

Працаўнікі таварыства шчыруюць на ўсіх участках, адведзеных пад веснавую сяўбу, і на 10 красавіка паспелі выканаць немалы аб’ём работ. Яны ў ліку з першых пасеялі раннія яравыя збожжав
ыя і практычна завяршылі сяўбу кукурузы на зерне. На большай палове плошчаў пасеяны і цукровыя буракі, якія размесцяцца на 500 гектарах. Механізатары справіліся з сяўбой і аднагадовых культур, і зернебабовых. Гэтую работу выканаў Дзмітрый Сагайдакевіч. Высявалі гарох “белус” з уласнага гадавальніка размножвання. Ён заняў 100 гектараў. І адвялі пад даную культуру плошчу з добрымі папярэднікамі. Гэты сяряднеспелы, устойлівы да палягання вусаты сорт выведзены беларускімі навукоўцамі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *