Стаўбцоўскія мясаперапрацоўшчыкі акурат да велікодных святаў выпусцілі смачныя і арыгінальныя навінкі.
Вопытныя спецыялісты філіяла “Стоўбцы” ААТ “Мінскі мясакамбінат” працавалі над расшырэннем асартыменту не толькі з душой, а і з усведамленнем таго, што скаромныя далікатэсы павінны быць на любы густ і даступныя ўсім пакупнікам незалежна ад іх дастатку. У сувязі з гэтым сярод навінак найбольш прадстаўлена менавіта прадукцыі эканом-класа. Яна натуральная і, немалаважна, недарагая – за кошт дабаўлення ў рэцэптуру субпрадуктаў. Пакаштуйце і ацаніце вараную каўбасу “Закусачная”, паўвэнджаную – “Хутарская”, каўбаскі “Дамашнія асобыя”, прадукт слаёны “Хутарскі”, а таксама паштэт мясны запечаны “Пячоначны дамашні”.
На камбінаце выпушчаны новыя віды прадукцыі і пад гандлёвай маркай “Адпачывай з намі”, якія асабліва будуць даспадобы тым, хто любіць бавіць час на прыродзе. Сярод іх – “Шашлык з костачкай” і шашлык “На опушке”, прыгатаваныя са свініны. Для аматараў ялавічыны мясакамбінат прапануе духмянае “Мяска для грылю”.
Набыць навінкі можна ва ўсіх фірменных магазінах мясакамбіната, якія працуюць у Стоўбцах і раёне. У Стоўбцах, дарэчы, неўзабаве пачнецца будаўніцтва яшчэ аднаго фірменнага магазіна камбіната – у новым жылым мікрараёне, па вуліцы Міру.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ