Хлебаробы ААТ «Агранёманскі» рыхтуюцца пасеяць азімыя своечасова і якасна

Главное Сельская гаспадарка

Вопытны сейбіт Дзмітрый Сагайдакевіч (злева) гутарыць з аграномам-аграхімікам Аляксандрам Якімавым

Хлебаробы ААТ «Агранёманскі» заўсёды атрымліваюць дастойны ўраджай збожжавых культур. Сёлетні вынік адкарэкціравалі  экстрэмальныя ўмовы надвор’я, але працаўнікі палёў дабіліся неблагога паказчыка і па ўраджайнасці даных культур займаюць чацвёртую пазіцыю сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна. Азімыя збожжавыя культуры аддзячылі вышэйшай ураджайнасцю – намалочана на круг 37,8 цэнтнера. Сёлета яны зоймуць плошчу 1500 гектараў. Пастаўлена задача – правесці асеннюю пасяўную своечасова і якасна. У таварыстве цяпер вядуцца розныя палявыя работы – закладваецца трывалая аснова пад будучы ўраджай. Насенне даводзіцца да адпаведных кандыцый на лініі па яго ачыстцы.

Рыхтуецца глеба пад сяўбу

На 250 гектарах  будзе пасеяны азімы рапс. Па тэмпах сяўбы агранёманскія рупліўцы на другім месцы. Заняты на гэтай тэхналагічнай аперацыі вопытны сейбіт Дзмітрый Сагайдакевіч, які заўсёды з адказнасцю ставіцца да выканання справы. Сёлетняя асенняя пасяўная ў працоўнай біяграфіі галоўнага аратага Казіміра Дамброўскага сорак шостая.

Галоўны араты таварыства Казімір Дамброўскі

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *