На базе ДУА «Вішнявецкая сярэдняя школа» адкрыўся дзённы аздараўленчы лагер працы і адпачынку

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

Пад такім дэвізам гасцінна адкрыў свае дзверы дзённы аздараўленчы лагер працы і адпачынку «Мара» на базе ДУА «Вішнявецкая сярэдняя школа» для юнакоў і дзяўчат 9-11 класаў.

Адным з галоўных напрамкаў працы лагера была дапамога базавай гаспадарцы ААТ «Вішнявецкі-агра» ў праполцы агародніны. Нягледзячы на дакладны напрамак, у лагеры працы і адпачынку, як і ў звычайным аздараўленчым школьным лагеры, падлеткі мелі магчымасць цікава і з карысцю правесці свой вольны час.

Рэжым дня нашага лагера быў арганізаваны вельмі зручна. У першай палове дня дзеці працавалі, а пасля абеду выхавацелі сумесна з дзецьмі праводзілі разнастайныя выхаваўчыя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы і гульні. Кожны дзень работы лагера меў пэўную тэматыку. Дзеці маглі сябе праявіць не толькі ў працы, але і ў творчасці.

Вопытныя і крэатыўныя выхавацелі В. У. Ярашэвіч, Н. К. Грышан, М. С. Бараноўская, Я. М. Ліпай, К. Ю. Курыла праводзілі цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы па ўсіх напрамках выхаваўчай работы: вусны часопіс «Мясціны майго дзяцінства», гадзіна памяці «Мы нашчадкі Перамогі», літаратурная гасцёўня «Я чытаю кнігі аб вайне», віктарына «Рацыянальнае харчаванне», экагутарка «Захаваем навакольны свет для нашых нашчадкаў», інтэлектуальная гульня «Я – лідар!», вусны часопіс «Беларусь – спартыўная дзяржава» і іншыя. Асаблівую цікавасць у выхаванцаў выклікалі спартыўныя гульні «Валейбол-шоу», «Залатая ракетка», «Турстарты», а таксама флэшмобы «Наша моладзь – за спартыўную і квітнеючую Беларусь!», «Лета – вясёлая пара». Трэба адзначыць, што вялікая роля ўдзялялася прафілактычнай рабоце, пытанням здаровага ладу жыцця і бяспечнага вольнага часу.

Наведвальнікі аздараўленчага лагера працы і адпачынку «Мара» былі ініцыятарамі многіх творчых спраў, мерапрыемстваў і акцый, у якіх праяўлялі свае таленты і лідарскія якасці. Радуецца сэрца, што нашы дзеці не толькі палоннікі сучаснай камп’ютарнай прасторы, але і шчырыя, сумленныя беларусы, якія могуць  працаваць з радасцю, весяліцца ад душы, быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.

Алена СУПРУН, начальнік лагера «Мара»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *