Плошчы пад рапс павялічаны

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Азімы рапс сёлета зойме ў раёне аптымальную плошчу – 3550 гектараў, што на 150 гектараў больш, чым летась. Масланасенне гэтай тэхнічнай культуры карыстаецца попытам і прыносіць гаспадаркам, якія атрымліваюць неблагую ўраджайнасць, высокі прыбытак. Па раёне сёлета намалочана 7530 тон. Самы высокі паказчык у ААТ «Вялікі Двор», дзе сабрана з кожнага гектара 44 цэнтнеры масланасення. У гэтым таварыстве, а таксама ў ААТ «Жацерава» і «Радзіма Якуба Коласа» сёлета засеюць адведзеныя пад даную культуру плошчы толькі гібрыдамі рапсу.  На 300 гектараў павялічана плошча пад азімую свірэпіцу, зялёная маса якой выкарыстоўваецца на вытворчасць сіласу і для кармлення пагалоўя буйной рагатай жывёлы.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *