Папулярнай становіцца праграма «Школьная бізнес-кампанія»

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У мінулым навучальным годзе старшакласнікі чатырох навучальных устаноў пад кіраўніцтвам настаўнікаў паспрабавалі свае сілы ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Самая першая бізнес-кампанія была створана ў Аталезскім вучэбна-педагагічным комплексе ў напрамку краязнаўчай дзейнасці з аказаннем экскурсійных паслуг. Вучні праводзілі экскурсіі ў багатым на гістарычную спадчыну Жукавым Барку. Кампанія мае намер працягваць сваю работу і ў новым навучальным годзе пад кіраўніцтвам зацікаўленага творчага педагога Ніны Дрожжа.

Залужскі вучэбна-педагагічны комплекс паспяхова рэалізуе таленты старшакласнікаў у школьнай бізнес-кампаніі «Сувенірная прадукцыя». Вырабы з папяровай лазы рэалізуюцца як сувенірная прадукцыя. Шмат старанняў па развіцці талентаў вучняў прыкладвае настаўніца Алена Пятровіч.

Падобная кампанія працуе ў Шашкоўскай сярэдняй школе. Толькі творчасць вучняў скіравана на дэкарыраванне кандытарскіх вырабаў. Апетытную выпечку ў прыгожым афармленні, падрыхтаваную вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніцы працоўнага навучання Таццяны Карсюк, можна набыць на розных раённых святах і выставах.

У гімназіі № 1 г. Стоўбцы па ініцыятыве настаўніцы гісторыі Таццяны Татарынец працуе школьная бізнес-кампанія, якая прапаноўвае віртуальныя экскурсіі па горадзе Стоўбцы.

Навучанню школьнікаў азам прадпрымальніцтва служыць і факультатыўны курс «Асновы эканамічных ведаў», які ў мінулым навучальным годзе працаваў у шасці навучальных установах – Шашкоўскай, Дзераўнянскай, Навасвержанскай, Старасвержанскай сярэдніх школах, Цясноўскім і Любкаўшчынскім вучэбна-педагагічных комплексах. У новым навучальным годзе будзе прадоўжана работа ў гэтым напрамку, што дасць магчымасць выхоўваць эканамічна граматных, ініцыятыўных і адказных маладых людзей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *