Гародніна на прылаўку

Гандаль Нумары

Работнікі райспажыўтаварыства сцвярджаюць, што ні адзін год не ўдавалася захаваць гародніну і садавіну ў такім выдатным таварным выглядзе, як сёлета. Стала гэта магчымым дзякуючы леташняй мадэрнізацыі на гароднінасховішчы каапнарыхтпрама трох камер з устаноўкай рэгулююемых рэжымаў сістэм захоўвання і абсталявання складоў.

Закладзена было на зіму 190 тон бульбы, 75 тон свежай капусты, па 25 тон сталовых буракоў і морквы, 40 тон цыбулі, 10 тон садавіны. Уся прадукцыя выдатна захавана. Пакупнікі гэта самі могуць убачыць і ацаніць. Круглы год у магазінах райспажыўтаварыства ідзе бесперабойны гандаль свежай гароднінай.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *