На вахту падчас пасяўной кампаніі заступаюць і медыцынскія работнікі раёна.
На мехдварах сельскагаспадарчых таварыстваў фельчары і медыцынскія сёстры сельскіх участковых бальніц і фельчарска-акушэрскіх пунктаў правяраюць у механізатараў і вадзіцеляў артэрыяльны ціск, праводзяць абследаванне на алкатэстары перад выездам у рэйс. Рабочы дзень падчас гэтай важнай сельскагаспадарчай кампаніі ў медработнікаў пачынаецца з усходам сонца.
Праведена і планавае абследаванне работнікаў палёў і фермаў у цэнтральнай раённай бальніцы.