Хрысціны Курыла – прадаўжальніца багатай сямейнай дынастыі

Соцыум

Першае, аб чым сказалі ў адрас Хрысціны Курыла ў аддзеле кадраў Стаўбцоўскага філіяла Мінаблспажыўтаварыства, – што яна кожны дзень ездзіць на працу ў магазін аграгарадка Засулле з райцэнтра. Улічваючы малады ўзрост прадаўца, з’ява гэтая і на самой справе адметная.

Для Хрысціны Аляксандраўны работа ў спажывецкай кааперацыі –  справа гонару. Яна прадаўжальніца багатай сямейнай дынастыі. Аўтарытэт, павагу мае яе бабуля Марыя Астапенка. Больш за  30 гадоў складае яе працоўны стаж у філіяле Мінаблспажыўтаварыства, былым райспажыўтаварыстве. Апошнім часам, перад пенсіяй, яна ўзначальвала Рубяжэвіцкі рознічна-гандлёвы ўчастак. Гэтая пасада патрабавала вялікай адказнасці, пастаянных клопатаў аб стане гандлю ў сельскіх магазінах, забеспячэнні асартыментам, кантролю за выкананнем даведзеных вытворчых заданняў, утрыманнем кадраў.

Дзядуля Хрысціны Аляксандраўны Васіль Астапенка таксама пакінуў аб сабе добрую памяць у калектыве, цяпер ён знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Васіль Лявонцьевіч меў клопат пра вытворчыя печы цэха хлебапячэння. Яго сур’ёзныя адносіны да справы, прафесіяналізм надзейна падтрымлівалі калектыў хлебапёкаў у рабочых буднях.

Маці Хрысціны Курыла Ірына Панамарэнка мае стаж работы ў магазінах спажывецкай кааперацыі каля 20 гадоў. Сястра Хрысціны Дзіяна – таксама прадавец, у магазіне № 21 райцэнтра. На сучасны момант яна падмяніла Хрысціну падчас чарговага водпуску і працуе прадаўцом у аграгарадку Засулле.

Усе члены гэтай слаўнай сямейнай дынастыі вартыя павагі за свае добрасумленныя адносіны да справы. Сям’я на асаблівым рахунку і ў Белкаапсаюзе. Прадстаўнікі данай працоўнай дынастыі былі запрошаны на адну з урачыстасцяў у Мінск, дзе ўшанаваны словамі падзякі кіраўніцтва Белкаапсаюза з уручэннем падарунка.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *