Камбайнавы экіпаж з ААТ «Жацерава» намалаціў дзве тысячы тон збожжа

Главное Сельская гаспадарка

Дзяніс Колясень віншуе Віталія Ганчарэнку і Артура Рокаша

Павіншаваць маладзёжны экіпаж з працоўнай перамогай прыехалі старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Калошыч.

– Вы першымі ў раёне намалацілі дзве тысячы тон збожжа, – сказаў, уручаючы падзячныя пісьмы, Дзяніс Сяргеевіч. – Ганарымся вамі, дастойным маладым пакаленнем, здольным вырашаць пастаўленыя задачы і дабівацца высокіх паказчыкаў. Дзякуй  за работу. Спадзяюся, што вы будзеце і надалей працаваць у радах нашай вялікай сельскагаспадарчай арміі.

Артур і Віталій не першы год завіхаюцца  на жніве. Абодва з  сем’яў патомных хлебаробаў. У Артура гэта трэці сезон. Ён дастойна працягвае справу свайго бацькі Ігара Рокаша (светлай памяці), працуючы на яго камбайне. Малады чалавек вучыцца на другім курсе Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта, дзе атрымлівае спецыяльнасць інжынера-механіка і плануе вярнуцца на работу ў таварыства. Віталій Ганчарэнка ўжо скончыў гэтую навучальную ўстанову і працуе ў гаспадарцы інжынерам па эксплуатацыі машынна-трактарнага парку. У яго гэта дзясятая ўборачная.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *