
13 школьных аўтобусаў курсіруюць у сельскіх населеных пунктах, збіраючы вучняў.
Так дасягаецца даступнасць агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі для тых дзяцей, якія жывуць у аддаленых ад аграгарадкоў населеных пунктах.
З 91 вёскі нашага раёна арганізуецца падвоз школьнікаў і дашкольнікаў. Расходы на транспартныя паслугі аплачваюцца з бюджэту.
Для абнаўлення парку школьных аўтобусаў, у чым ёсць неадкладная патрэба, галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама штогод для кожнага раёна праводзіць закупку аднаго аўтобуса.