
За паўгоддзе ў эканоміку Стаўбцоўскага раёна замежныя інвестары ўклалі 15,2 мільёна долараў. Найбольшыя сумы замежных інвестыцый былі ўкладзены ў арганізацыі аптовага гандлю, за выключэннем гандлю аўтамашынамі і матацыкламі, – 13,1 мільёна долараў, або 86,1 працэнта ад агульнага аб’ёму замежных інвестыцый, што паступілі. Сярод краін-інвестараў 44,9 працэнта агульнага аб’ёму інвестыцый прыходзілася на суб’екты гаспадарання Латвіі. У структуры прыцягнутага замежнага капіталу на долю іншых замежных інвестыцый прыходзілася 89,3 працэнта – гэта 13 мільёнаў долараў. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) склалі 0,8 мільёна долараў.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці