Замест тэлеграфа – сэрвісны цэнтр

Нумары Раённыя навіны

Першага красавіка пункт калектыўнага карыстання ў Стоўбцах (больш вядомая яго назва – тэлеграф) спыніў сваё існаванне. І гэта зусім не першакрасавіцкі жарт.

– Гэтае падраздзяленне зжыло сябе маральна, што не можа не адбівацца і на яго эканамічнай мэтазгоднасці, –  тлумачыць начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Міхаіл Касабуцкі. – Плацяжы сёння можна зрабіць, мінуючы тэлеграф: праз інфакіёскі, у банках, на пошце і т. п. А такая спецыфічная паслуга як інтэрнэт-кабіна – не згубіцца. Мы будзем аказваць яе кліентам на базе раённага вузла электрычнай сувязі.

Пункт калектыўнага карыстання месціўся ў цэнтры горада (праўда, не на ўласных, а на арандаваных у паштавікоў плошчах), а раённы вузел электрычнай сувязі знаходзіцца на ўскраіне горада, па вуліцы Якуба Коласа. Але адлегласць не павінна перашкодзіць, бо менавіта на сваёй базе сувязісты будуюць сэрвісны цэнтр, здольны прадаставіць усемагчымыя паслугі электрасувязі ў поўным аб’ёме. І зрабіць гэта, як падкрэсліў Міхаіл Касабуцкі, на сучасным узроўні, стыльна і зручна.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ                   



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *