Навукоўцы – нашы землякі

Людзі і лёсы Нумары

Усяго на Стаўбцоўшчыне нарадзілася 27 дактароў навук. Пра 18 з іх змешчана інфармацыя ў раённай кнізе «Памяць. Стаўбцоўскі раён». У дадатках, апублікаваных у газеце «Прамень», якія падрыхтавала Марыя Станкевіч, змешчана інфармацыя яшчэ пра 9 дактароў навук і пра дваіх, звязаных лёсам са Стаўбцоўшчынай.

84 чалавекі, якія нарадзілся ў нашым раёне, сталі кандыдатамі навук і 8 – звязаны лёсам з нашым родным кутам. Пра 20 з іх расказваецца ў кнізе «Памяць. Стаўбцоўскі раён». Пра 68 чалавек сабраны матэрыял М. Станкевіч і надрукаваны ў дадатках «Праменя».

Нагадваем, што публікацыі рыхтаваліся на працягу раду гадоў, падаваліся кароткія біяграфіі навукоўцаў, указвалася на іх асноўныя тэарэтычныя работы і практычную дзейнасць. Калі з’явіцца магчымасць перавыдаць кнігу «Памяць», то гэта таксама будзе каштоўным матэрыялам, што сведчыць пра інтэлектуальнае багацце і гонар нашага краю.

Сёння змяшчаем звесткі, прадастаўленыя Марыяй Іванаўнай, пра яшчэ двух навукоўцаў са Стаўбцоўшчыны.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *