Як уздзейнічаюць магнітныя буры на здароўе чалавека?

Важное Медыцына

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Сіноптыкі перыядычна папярэджваюць аб магнітных бурах, якія могуць дрэнна ўплываць на самаадчуванне і нават быць небяспечнымі. З пачатку года ўжо не раз назіралася ўзмацненне сонечнай актыўнасці, што выклікала магнітныя буры моцнай інтэнсіўнасці.

Як праяўляецца іх уздзеянне на здароўе чалавека?

Сімптомы наступныя: адчуванне моцнай беспрычыннай стомленасці, галаўны боль, пачашчанае сэрцабіццё. У людзей, якія пакутуюць на бранхіяльную астму, становіцца цяжкім дыханне, у гіпертонікаў скача ціск, у людзей з нестабільнай псіхікай назіраецца дэпрэсія ці прыступы агрэсіі. Нават у здаровых людзей могуць з’явіцца раздражнёнасць, беспадстаўная трывога, магчыма зніжэнне працаздольнасці.

Тым, хто ў групе рызыкі (пакутуюць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў,  перанеслі хваробу, цяжарныя ці ад прыроды адчувальныя да змяненняў геамагнітнага фону), урачы рэкамендуюць знізіць нагрузку на арганізм: перайсці на лёгкую дыету, адмовіцца ад прыёму алкаголю, курэння і іншых шкодных звычак. У небяспечныя дні варта аддаць перавагу не тлустаму і смажанаму, а кашам, гародніне, садавіне і травяным настоям замест чаю і кавы.

Не варта перанапружваць сябе працай, асабліва калі яна патрабуе павышанай увагі або фізічных намаганняў. У небяспечныя дні лепш адпачываць, а калі не атрымліваецца, то займацца звыклымі паўсядзённымі справамі, больш прагульвацца, дыхаць свежым паветрам, каб перачакаць «выбух» сонечнай актыўнасці.

Алена ЛОЙКА, загадчыца аддзела гігіены ДУ «Стаўбцоўскі РЦГіЭ»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *