Скарбніца вечнай мудрасці

Адукацыя Нумары

У рамках Тыдня праваслаўнай кнігі ў Вішнявецкай сярэдняй школе прайшоў дзень “Скарбніца вечнай мудрасці”, у якім прынялі ўдзел вучні 3-11 класаў. Мерапрыемства дапамагло вучням здзейсніць падарожжа ў глыбіню стагоддзяў да вытокаў з’яўлення першых друкаваных кніг на Русі, даведацца пра жыццё і працу першадрукара Івана Фёдарава. Дзякуючы прэзентацыі прысутныя пабачылі, як выглядала першая на Русі кніга  “Апостал” і як былі аформлены яе старонкі.

Сцэнка ў выкананні вучня шостага класа Ільі Фурсевіча і вучня дзявятага класа Аляксандра Янчыка дапамагла перанесціся ў даўніну і сустрэцца з Іванам Фёдаравым, пачуць аповед пра стварэнне кніг.

З пранікнёным словам пра значэнне праваслаўнай кнігі на шляху да самаўдасканалення асобы звярнуўся да прысутных айцец Генадзій, настаяцель Вішнявецкай царквы Іаана Прадцечы. Ён падарыў вучням кнігі “Закон Божы” з надзеяй, што яны дапамогуць знайсці адказы на складаныя пытанні ў жыцці і стаць сапраўдным хрысціянінам.

Гэтая сустрэча – яшчэ адна прыступка да духоўнага развіцця моладзі.

Святлана СІВАКОВА, вучаніца Вішнявецкай СШ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *