На філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы распрацавалі новую прадукцыю

Главное Эканомiка

Кампрэсарныя станцыі прэзентуе начальнік канструктарскага бюро Уладзімір Стэльмах

На філіяле ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы распрацавалі новую прадукцыю – прычэпы – кампрэсарныя станцыі прадукцыйнасцю 10 і 12 м3 у мінуту. Новыя мадэлі запатрабаваныя як на ўнутраным рынку, так і на знешнім.

– У верасні будуць сабраны пробныя ўзоры гэтых станцый. Абедзве мадэлі перспектыўныя, з імі мы спадзяёмся заняць сваю нішу на рынку, – упэўнены начальнік камерцыйнага аддзела Віктар Круглік.

У кастрычніку вытворцы плануюць пачаць выпуск новых мадэляў станцый.

Акрамя новай прадукцыі працягваецца выпуск традыцыйных мадэляў. У першым паўгоддзі выпушчана 46 кампрэсарных станцый, рэалізавана – 30. «Попыт у рэспубліцы на іх ёсць, – дзеліцца Віктар Круглік, – аднак хацелася б мець выхад і на Расійскую Федэрацыю, Казахстан. У нас пакуль, так бы мовіць, «непрахадная» цана – на яе паўплываў курс расійскага рубля. Паступова будзем аднаўляць свае пазіцыі на расійскім рынку».

Нельга не сказаць, што сваю прадукцыю філіял маторнага завода выстаўляў нядаўна ў Мінску разам з іншымі прамысловымі гігантамі рэспублікі падчас Форуму рэгіёнаў Узбекістана і Беларусі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *