У гаспадарках раёна працягваюцца палявыя работы

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У гаспадарках раёна працягваюцца палявыя работы. У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» прыступілі да ўборкі яравога рапсу. Паспяхова завершана сяўба азімага рапсу, працаўнікі ААТ «Жацерава» і ААТ «Радзіма Якуба Коласа» першымі завяршылі хімпраполку гэтай тэхнічнай культуры. Вядзецца сяўба азімай свірэпіцы, вышэйшыя тэмпы ў ААТ «Вішнявецкі-агра».

Камбайнеры абмалочваюць грэчку і проса. Лён выцераблены на ўсёй пасяўной плошчы. У ААТ «Рочавічы» льнотрасту прасуюць у рулоны і адгружаюць на льнозавод, дзе яе залічваюць нумарам адзін. Бульбаводы ТАА «Аграцэнтр Сула» ўбіраюць бульбу, кожны гектар аддзячвае 390 цэнтнерамі клубняў.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў, у гаспадарках паступова прыступаюць да ўборкі кукурузы. Больш за 350 цэнтнераў зялёнай масы з гектара атрымліваюць корманарыхтоўшчыкі ТАА «СЖК «Налібакі», ААТ «Радзіма Якуба Коласа» і ААТ «Рубяжэвічы». На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае нямногім больш за дзевяць цэнтнераў кармавых адзінак травяных кармоў, што пакуль менш, чым у адпаведным перыядзе летась. Асаблівы клопат хлебаробаў на даным этапе – падрыхтоўка да сяўбы азімых збожжавых. Механізатары сельгаставарыстваў праводзяць ворыва глебы, па раёне заарана чвэрць адведзеных пад азімы клін плошчаў. Рыхтуецца насенне. Унесена ў глебу 44 тысячы тон арганічных угнаенняў – адна чацвёртая частка ад патрэбнай колькасці. Назапашана мінеральных тукаў нямногім больш за трэць ад неабходнага.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *