Сельскагаспадарчы студэнцкі атрад завяршыў сваю работу

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

У канцы жніўня сваю работу завяршыў сельскагаспадарчы студэнцкі атрад імя М. А. Кедышкі на базе ААТ «Агранёманскі». Такі атрад упершыню працаваў на тэрыторыі гаспадаркі. Яго ўдзельнікамі сталі восем хлопцаў і чатыры дзяўчыны. Амаль усе яны з’яўляюцца вучнямі Старасвержанскай сярэдняй школы, ёсць сярод іх і студэнты.

На працягу дзесяці дзён моладзь актыўна працавала на тэрыторыі  МТФ «Залужжа», дзе будуецца новая ферма з даільнай залай. Падчас дзейнасці сельскагаспадарчага атрада навучэнцы займаліся падсобнай работай: прыбіралі тэрыторыю, добраўпарадкоўвалі жывёлагадоўчае памяшканне знутры і знадворку. Камандзірам атрада быў Канстанцін Стадольнік,  камісарам – Аляксей Рыштоўскі.              

Ксенія РУБІН



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *