Усім знайшлася справа

Нумары

12 красавіка ўсе працоўныя калектывы Стаўбцоўскага раёна і горада прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Усяго зароблена, па папярэдніх падліках, і будзе пералічана прыкладна 156 мільёнаў рублёў.

Асноўныя работы падчас суботніка былі накіраваны на прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, тэрыторый арганізацый і прадпрыемстваў, добраўпарадкаванне помнікаў, месцаў воінскіх пахаванняў, падрыхтоўку аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Так, супрацоўнікі апарату і структурных падраздзяленняў райвыканкама, работнікі ПМК-233 займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі ФАКа, пасадзілі там кусты, пасеялі газонную траву. Пашчыравалі таксама на добраўпарадкаванні каля мемарыяла-помніка воінам-інтэрнацыяналістам, у пойме ракі Нёман. А прылеглую да гарадскога возера тэрыторыю ачышчалі больш за 110 чалавек – члены калектываў філіяла «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат» і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

У ДДЛГУ «Стаўбцоўскі доследны лясгас» прайшла рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу – 2014» па пасадцы лесу. У ёй прынялі ўдзел структурныя падраздзяленні Мінаблвыканкама і работнікі лясгаса. Плошча пасадак сасны, лістоўніцы і клёна склала 1,9 гектара. Таксама вялася ачыстка лесу ўздоўж аўтамабільных дарог і чыгункі, вакол помнікаў і мемарыялаў, размешчаных у лясным фондзе.

Работнікі філіяла ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы правялі суботнік на рабочых месцах, убіралі замацаваную тэрыторыю, лясны масіў. Старанна працавалі калектывы іншых арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Грашовыя сродкі, заробленыя на рэспубліканскім суботніку, пералічваюцца на разліковы рахунак райвыканкама № 3641062400533, УНП 600014644, код 601 у ЦБП № 624 філіяла № 500-Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» (рэспубліканскі суботнік) з наступным пералічэннем іх на рахунак Мінскага аблвыканкама.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *