Работнікі ААТ «ТБЗ Нёман» сталі пераможцамі па выніках сезона здабычы

Важное Эканомiка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Традыцыйна па выніках сезона здабычы работнікі ААТ «ТБЗ Нёман» выходзяць пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскага спаборніцтва.

Не выключэнне і сёлетні сезон, які стаў паспяховым для машыніста торфаздабыўнай машыны Івана Равякі, машыніста па фрэзераванні Генадзя Кураша і машыніста штабялёвачнай машыны Аляксандра Босага. Не хавае радасці за сезон здабычы і дырэктар завода Міхаіл Камейша:

– Завяршылі яго датэрмінова, у чэрвені. Нарыхтавалі 110 тысяч тон торфу, з іх 95 тысяч тон – для вытворчасці паліўнага брыкету. План выканалі на 111 працэнтаў.

Напружаныя і адказныя будні ў тых, хто выпускае паліўны брыкет. Да прафесійнага свята адзначана праца машыніста па здабычы і перапрацоўцы фрэзернага торфу Валерыя Лысага (Падзякай Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь), вадзіцеля пагрузчыка Аляксандра Гамзы (Ганаровай граматай ДВА «Белпалівагаз»), электраманцёра Сяргея Мацкевіча (Падзякай ДВА «Белпалівагаз»). Дырэкцыя завода таксама падрыхтавала граматы і падзякі: для саставіцеля паяздоў Баляслава Янкоўскага, машыністаў прэса Станіслава Аржэўскага, Сяргея Яраша і Чэслава Сурко, вадзіцеляў Віктара Кутаса і Генадзя Пазняка, галоўнага бухгалтара Святланы Міхалевіч, майстра па здабычы Віктара Жука, токара Дзмітрыя Вялічкі, манцёра пуці Віктара Абрамовіча, начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела Іны Круглінскай, машыніста па здабычы і перапрацоўцы фрэзернага торфу Івана Бялушкі.

Дарэчы, да свята ўручаны прадуктовыя наборы кожнаму работніку (а іх у калектыве 123) і кожнаму ветэрану працы завода (іх – 85 чалавек).

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *