У трох школах раёна навучаецца менш за 50 вучняў

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

На жаль, працягваецца тэндэнцыя змяншэння вучняў у сельскіх школах раёна. У трох з іх з верасня будзе навучацца менш за 50 вучняў.

У мінулым навучальным годзе, напрыклад, у Залужскім вучэбна-педагагічным комплексе не было адзінаццатага выпускнога класа. У новым 2019/2020 навучальным годзе будуць адсутнічаць дзясятыя класы ў Засульскай сярэдняй школе, Аталезскім, Мікалаеўшчынскім, Рочавіцкім вучэбна-педагагічных комплексах, а ў Налібацкай сярэдняй школе адсутнічаюць і дзясяты, і адзінаццаты класы. Сярэдняя напаўняльнасць класаў у сельскіх школах у новым навучальным годзе складзе  дзевяць вучняў.

А вось у трох гарадскіх установах адукацыі кожны год павялічваецца колькасць навучэнцаў, у новым навучальным годзе – на 75 чалавек.

А наогул установы адукацыі раёна прынялі 4338 вучняў.

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *