«Альбуцкі куфэрак». Каляндар садавода і агародніка

Важное Спецвыпускі «Праменя»

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Верасень – гэта месяц, які звыкла характарызуецца актыўнай уборкай ураджаю. Аднак не трэба думаць, што зрываць садавіну ці выкопваць караняплоды варта ў любы асенні дзень.

Калі ласка, перагорнем лісткі календара садавода і агародніка на дні верасня.

9–10 верасня. Можна збіраць караняплоды, нарыхтоўваць карэнні лекавых раслін. Перыяд спрыяльны для высадкі ў цяпліцу зяленіва, квяцістай і пекінскай капусты, агуркоў. Садаводы могуць займацца падрыхтоўкай дрэў і кустоў да зімоўкі, праводзіць падкормку, пабелку ствалоў, абрэзку галін. А вось карэнні шматгадовых раслін лепш не трывожыць.

11–12 верасня. Працягваюцца збор ураджаю для закладкі на захоўванне, нарыхтоўка насення. Падыходзяць дні для перасадкі зяленіва ў цяпліцу. Добра капаць бульбу. Аднак не рэкамендуюцца сяўба, пасадка, перасадка, унясенне ўгнаенняў.

13 верасня. Спрыяльныя сяўба сідэратаў, нарыхтоўка лекавых траў. Нельга займацца фарміраванне кроны дрэў, праводзіць прафілактычныя  апрацоўкі і падкормкі. Але спрыяльны час для праполкі, выдалення клубнічных вусоў.

14 верасня (поўня). Не трэба праводзіць ніякіх работ з раслінамі ў садзе і агародзе. Глеба і расліны таксама патрабуюць спакою.

15–17 верасня. Спрыяльны момант для збору насення, уборкі гародніны на працяглае захоўванне, апрацоўкі глебы. А вось садзіць у гэтыя дні агароднінныя, ягадныя культуры не рэкамендуецца. Не варта таксама рабіць абрэзку, займацца перасадкай раслін. Можна нарыхтоўваць лекавую сыравіну, выслабаняць сад ад непатрэбных парасткаў, сухіх галін, апрацоўваць пасадкі ад шкоднікаў.

18–19 верасня. Праводзьце капанне караняплодаў, цыбулі і клубняў кветак для зімовага захоўвання. Нельга пашкоджваць каранёвую сістэму дрэў і кустоў, інакш яны будуць доўга аднаўляцца. Дні падыходзяць для стрыжкі газонаў, унясення ўгнаенняў, правядзення абрэзкі і апырсквання.

20–21 верасня. Час, які падыходзіць для збору караняплодаў, нарыхтоўкі насення, падрыхтоўкі градак да зімы. Працягваюць выкопваць караняплоды, рыхтуюць да зімоўкі садовыя дрэвы і кусты, вядуць нарыхтоўку лекавых траў.

22–23 верасня. Пара распачынаць актыўную дзейнасць у цяпліцах – весці пасадку зяленіва і іншых культур, займацца ўнясеннем угнаенняў. Перыяд падыходзіць для абрэзкі галін на дрэвах і кустах. Аднак не варта выкопваць клубневыя культуры, няма гарантыі іх працяглага захоўвання.

25–26 верасня. Прыдатны час для завяршэння ўборкі ўраджаю. Спрыяльныя работы, звязаныя з зямлёй, – перакопванне, рыхленне, апырскванне ад шкодных насякомых.

27–28 верасня. У перыяд маладзіка расліны патрабуюць адпачынку. Варта адкласці любую дзейнасць у садзе і агародзе.

29–30 верасня. Пачатак актыўнага перыяду Месяца. Рэкамендуецца праводзіць уборку гародніны, што засталася на градках, займацца падрыхтоўкай яе да захоўвання, апрацоўваць глебу.

Восень – работ восем

–    Моркву і буракі звычайна ўбіраюць у другой палове верасня. Раннюю капусту зразаюць у самым пачатку восені, як толькі качаны сталі шчыльнымі.

–    Пасадку цыбулі і часнаку праводзяць пасля 20 верасня. Пажадана, каб яны ўкараніліся да замаразкаў.

–    Восенню клубніку можна саджаць у другой палове верасня і пачатку кастрычніка. У гэтую пару кусцікі добра прыжываюцца, паколькі няма спякоты і глеба дастаткова ўвільготненая. Пры асенняй пасадцы ўраджай ягад у наступным сезоне можна атрымаць на 1,5 тыдня раней.

Кастусь АГАРОДНІК



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *