Культура не ведае правінцыі

Важное Культура

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У рамках рэспубліканскага праекта «Культура не ведае правінцыі», які ажыццяўляе Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, у Дзень ведаў прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

Іх арганізатарамі сталі супрацоўнікі філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея «Мікалаеўшчына».

У Акінчыцах старшы навуковы супрацоўнік філіяла Софія Міцкевіч сустрэла вучняў Шашкоўскай сярэдняй школы. На мемарыяльную сядзібу прыбылі вучні трэцяга класа на чале з настаўніцай Марыяй Пазняк і чацвёртага класа са сваёй настаўніцай Святланай Крываногавай.

Софія Міцкевіч правяла для іх экскурсію, шмат чаго расказала пра Якуба Коласа. Дзеці чыталі вершы паэта. У падарунак яны атрымалі вокладкі для кнігі са словамі і фотаздымкам Якуба Коласа.

Дырэктар філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея «Мікалаеўшчына» Яўген Шавель у Горкаўскай сярэдняй школе сумесна з настаўніцай Наталляй Шабулінай для вучняў 9-х,10-х,11-х класаў правялі першы ўрок па Коласавай тэматыцы.

У школьным музеі Мікалаеўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу імя Якуба Коласа старшы навуковы супрацоўнік філіяла Сямён Корсік сумесна з настаўнікамі правялі першы ўрок для вучняў, акрэслены тэматыкай Года малой радзімы.

Гэты музейны праект мае прадаўжэнне, і вучнёўскую моладзь будуць шырока прыцягваць да пазнання творчасці Якуба Коласа з выездам у тыя мясціны, з якімі звязана жыццё яго сям’і.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *