Ноччу з пад’езда дома ў Стоўбцах укралі веласіпед коштам 450 рублёў

Ахова правапарадку Главное

Міліцыяй зарэгістравана 147 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў, у шасці з іх устаноўлены падазроныя. Ноччу з пад’езда дома па вуліцы Свярдлова ў Стоўбцах украдзены веласіпед коштам 450 рублёў. З дома ў Падлессі зніклі грашовыя сродкі ў суме 800 рублёў. У двары дачнага дома ў Мікалаеўшчыне двое хаўруснікаў паквапіліся на металічныя вырабы ў выглядзе дзіцячых ложкаў. Складзена 18 адміністрацыйных пратаколаў за з’яўленне і распіванне ў грамадскіх месцах алкагольных напіткаў.

Фота носіць ілюстрацыйны характар


Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *