Агракамбінат «Дзяржынскі» выступіў спонсарам для Рубяжэвіцкага дзіцячага сада

Адукацыя Важное

Агракамбінат «Дзяржынскі» выступіў спонсарам, аказаўшы фінансавую дапамогу на рамонт даху Рубяжэвіцкага дзіцячага сада.

Такая адрасная падтрымка абумоўлена тым, што ў аграгарадку Рубяжэвічы ажыццяўляе дзейнасць філіял «Племптушкарэпрадуктар «Бройлер» агракамбіната «Дзяржынскі».

Будынку дашкольнай установы ўжо больш за 30 гадоў, і ёсць патрэба ў рамонтных работах для забеспячэння належных умоў для дашкольнікаў.

У новым навучальным годзе ўстанову будуць наведваць 29 дзяцей. Акрамя рубяжэвіцкай дзятвы дзіцячы сад прымае хлопчыкаў і дзяўчынак з суседняй вёскі Тонава і вёскі Журавінка Дзяржынскага раёна, адкуль ажыццяўляецца падвоз дзяцей.

Фота носіць ілюстрацыйны характар


Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *