На Стаўбцоўшчыне актыўна вядзецца ўборка ўраджаю

Важное Сельская гаспадарка

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Першыя вераснёўскія дні па-летняму лагодныя, днём нават добра прыпякае. Гарачая пара і ў хлебаробаў. Актыўна вядзецца ўборка ўраджаю, надзённы клопат і аб тым, каб урадзілі палеткі ў годзе будучым.

Унушальна глядзяцца кукурузныя плантацыі. «Зялёны лес» густой сцяной высіцца ў ААТ «Вялікі Двор», вышыня сцяблін вышэй чалавечага росту, а ўраджайнасць зялёнай масы складае больш за 500 цэнтнераў з гектара. Самая ж маштабная агульная плошча каралевы палёў – у ААТ «Вішнявецкі-агра» – 1019 гектараў, убрана каля чвэрці пасеваў. І тут ураджайнасць неблагая – каля 350 цэнтнераў з гектара.

У ААТ «Жацерава» цукровыя буракі ўбраны ўжо больш як на палове плошчаў. Ураджайнасць на 9 верасня складала 480 цэнтнераў з гектара, цукрыстасць – каля 16 працэнтаў. Важкія салодкія карані – больш за 400 цэнтнераў на круг – у ААТ «Вішнявецкі-агра», «Агранёманскі», «Дзераўное», «Рубяжэвічы».

Асноўныя бульбаводчыя гаспадаркі ў раёне – СФГ «Сула» і ТАА «Аграцэнтр Сула». У кожнай з іх убрана прыкладна па 20 працэнтаў плошчаў. Старанна, па навуковых тэхналогіях дагледжаныя палі даюць высокую ўраджайнасць. У ТАА «Аграцэнтр Сула» яна складае каля 400 цэнтнераў з гектара.

Багатая восень. І ўвесь ураджай трэба клапатліва сабраць, закласці аснову для наступнага года.

Фёдар БАНДАРОВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *