Культурна – пазнавальны турызм на Стаўбцоўшчыне

Главное Год малой родины

Станаўленне і эфектыўнае развіццё сферы турызму – адзін з самых перспектыўных і актуальных напрамкаў, ад якіх залежыць будучыня рэгіёна. Віды турызму падзяляюцца па асноўных сацыяльных функцыях і мэтах падарожжаў: курортна – лячэбны, аздараўленчы, спартыўны, рэлігійны, пазнавальны, камерцыйны і г.д. Як бачна, турызм – вельмі ёмістае паняцце. Сучасныя турысты не толькі жадаюць адпачываць, а яшчэ і даведвацца пра нешта новае, прымаць удзел у разнастайных мерапрыемствах.

Пазнавальны турызм — гэта невялікае вандраванне, за час якога вы наведваеце адзін ці некалькі гарадоў, знаёміцеся з іх гісторыяй, культурай, выдатнымі звычаямі і традыцыямі, у выніку чаго атрымаеце масу прыемных уражанняў. Кожнае падарожжа гэта асобная частка адной вялікай кнігі, якую вы прачытваеце цалкам. Пазнавальны турызм дапускае знаёмства з гісторыка – культурнымі славутасцямі, музеямі, жыццём і традыцыямі народа. Шматлікія помнікі архітэктуры, культуры, гісторыі, а таксама ўнікальныя прыродныя аб’екты на тэрыторыі краю садзейнічаюць стварэнню сеткі турыстычных маршрутаў як для адпачываючых, так і для насельніцтва раёна.

У сетку турыстычных маршрутаў уключаны і гісторыка – культурныя каштоўнасці Стаўбцоўшчыны:

мемарыяльны комплекс “Дзяржынава”, які знаходзіцца на хутары Дзяржынава, на тэрыторыі якого знаходзіцца помнік Ф.Э. Дзяржынскаму. У 2002 годзе аб’ект быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка – культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. За 3 км на поўнач ад вёскі, на месцы былога маёнтка Дзяржынава, адкрыты ў 1972 годзе. Савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, адзін з кіраўнікоў польскага і расійскага рэвалюцыйнага руху Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі нарадзіўся 30.08.1877 г. ў былым маёнтку Дзяржынава ў сям’і дробнапамеснага шляхціча. Член КПСС з 1895г. У цэнтры мемарыяла, на высокім прамавугольным пастаменце з чырвонага граніту бронзавы бюст Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага (скульптар С.Вакар і архітэктар Ю.Казакоў). Да яго вядзе выкладзеная цэментнымі плітамі дарожка, з левага боку якой размешчаны 49 камянёў. Яны сімвалізуюць 49 гадоў, пражытых палымяным рэвалюцыянерам. Ад самага вялікага каменя сцяжынка вядзе да месца, дзе некалі стаяў дом Дзяржынскіх (спалены ў 1943г. нямецка-фашысцкімі акупантамі). Тут устаноўлены мемарыяльны знак;

запаведнае месца “Мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Якуба Коласа”, які ўключае мемарыяльныя

сядзібы: “Акінчыцы, “Альбуць”, “Смольня”, “Ласток” і ўрочышча Бервянец, які ў 2003 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка – культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

гісторыка-культурная каштоўнасць «Рэшткі былой сядзібы: фрагменты парку, вадаём, капліца, гаспадарчыя пабудовы, афіцына, лядоўня» в.Сула. Сядзіба будавалася Ленскімі ў стылі класіцызму. Землі Сулы ў 16 ст. адносіліся да каралеўскіх. С.Баторый падараваў іх Міхаілу Байбузе. У 1590 г. Сула перайшла да князя А.Вішнявецкага, затым – да Радзівілаў. З канца 18 ст. маёнтак стаў уласнасцю Паўла Ленскага. Невялікая частка маёнтка, мяркуючы па адной з купчых, ад Ленскіх перайшла і да Калантая, а ў 1850 г. яе купілі Ратынскія. Сядзіба ўключала сядзібны дом, пейзажны парк з вялікім штучным вадаёмам, капліцу-пахавальню, млын на ручаі, спіртзавод, лядоўню, сад, аранжарэю, агарод, дашчатую вяндлярню і гаспадарчы двор. Сядзіба захавалася часткова .Частку сядзібы набыла ТАА “Манол Вайсруслэнд” для адкрыцця агратурыстычнага комплекса гістарычнага накірунка. Першая назва “Панскі маёнтак”, цяпер “Парк – музей інтэрактыўнай гісторыі Сула”. Размяшчаецца адасоблена на маляўнічым рэльефе, працягвае захоўваць характэрныя рысы жыцця і побыту старадаўніх сядзіб, напамінае пра мінулыя часы. У 2012 годзе аб’ект удзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе на лепшы прыклад аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў і заняў першае месца;

прыватны музей Парк – музей інтэрактыўнай гісторыі Сула, які знаходзіцца на тэрыторыі аб’екта гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы: фрагменты парку, вадаём, капліца, гаспадарчыя пабудовы, афіцына, лядоўня» в.Сула знаходзіцца ў адноўленай сядзібнай хаце, дзе можна пазнаёміцца з жыццем некалькіх пакаленняў багатага шляхецкага роду Ленскіх. Экспанаты музея, фатаграфіі, партрэты, даўнейшая мэбля, арыгіналы сапраўдных дакументаў, якія дапамагаюць наведнікам перанесціся ў часе і разгадаць не адну таямніцу жыўшых тут людзей;

 

аглядная аўтобусна – пешаходная экскурсія па гораду ўключае гісторыю яшчэ адной гісторыка – культурнай каштоўнасці — помнік гісторыі — Брацкая магіла 1944г., які знаходзіцца на плошчы Бессмяротнасці ў г.Стоўбцы, дзе пахаваны 449 воінаў і партызан , якія загінулі пры вызваленні горада і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1944 г. Цягам наступных гадоў былі ўшанаваны і зроблены яшчэ перапахаванні абаронцаў Бацькаўшчыны. У наш час колькасць пахаваных – 524. З іх 514 – вядомых, 10 – невядомых. У 1966г. на магіле пастаўлены помнік (скульптар І.Глебаў). Вышыня пастамента — 2.1м, вышыня скульптуры — 3м. Помнік уяўляе сабой скульптурную кампазіцыю — воін, які трымае

сцяг, і партызанка з аўтаматам і ўзняты сцяг, паставы фігур ствараюць ураджанне руху. За скульптурнай кампазіцыяй 2 мемарыяльныя сцяны, на іх – мармуровыя дошкі з імёнамі загінуўшых воінаў і партызан, перад помнікам – кветкавыя газоны, высаджаныя дрэвы;

экскурсія ў гістарычнае мінулае Стаўбцоўскага края ўключае гісторыка – культурную каштоўнасць — Былы кальвінскі збор 1590 год, пачатак XVII стагоддзя в.Дзераўная, помнік архітэктуры готыкі і рэнесансу, рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Мае загадкавую пачатковую гісторыю;

экскурсія ў гістарычнае мінулае Стаўбцоўскага края уключае і Касцёл святога Іосіфа, які знаходзіцца ў аг. Рубяжэвічы. Ён таксама ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка – культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у 2004 годзе. Касцёл — помнік архітэктуры неаготыкі, пабудаваны ў 1907-1911 гг.. Храм пабудаваны з цэменту і абкладзены каменнымі плітамі, яго вышыня 45 метраў, падмурак – 6 метраў у глыбіню і 4 ў шырыню. Увасабляе неагатычны стыль, які расквітнеў у касцельным будаўніцтве Беларусі пасля абвяшчэння свабоды веравызнання маніфестам ад 17.10.1905г.

У сетку турыстычных маршрутаў будуць паступова ўключаны іншыя гісторыка – культурныя каштоўнасці Стабцоўшчыны.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага райвыканкам



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *