У храме ў аг. Аталезь устанавілі купал на царкве

Важное Культура

Перад прастольным святам у прыходзе храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аг. Аталезь вялікая радасць: устаноўлены купал на царкве.

Гэта адна з новых цэркваў у нашым раёне. Настаяцелем яе з’яўляецца свяшчэннік Сергій Бегіян, стараннямі, арганізацыйнымі клопатамі якога і вялося будаўніцтва храма.

Ужо некалькі гадоў, як тут служацца паўнацэнныя службы. На Літургіі мясцовыя людзі могуць прыступіць да Таінстваў Споведзі і Прычасця. Усе важныя падзеі ў жыцці вяскоўцаў адбываюцца з Божага благаславення, айцом Сергіем служацца заказныя малебны.

Святлана ЖЫБУЛЬ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *