Школьныя сталовыя абнавіліся

Адукацыя Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У аб’ёме выкананых работ па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года значную частку складае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы харчблокаў.

Ажыццёўлены бягучы рамонт харчблокаў ясляў-сада № 4, Рубяжэвіцкай сярэдняй школы.

Акрамя выкананых рамонтных работ зроблены важкія набыткі. Куплены 16 адзінак тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання, на што патрачана больш за 20 тысяч рублёў. Планава закуплены шэсць халадзільнікаў, тры параканвектаматы, чатыры электрапліты.

Значным крокам да арганізацыі дзейнасці школьных сталовых па новых патрабаваннях з’яўляецца тое, што ва ўсіх установах адукацыі выкарыстоўваюцца электронныя праграмы для складання меню і ўліку прадуктаў харчавання.

Дзякуючы старанням калектываў навучальных устаноў, якія паклапаціліся вырасціць на школьных агародах гародніну і садавіну і нарыхтаваць яе на зіму, удасца патанніць абеды для вучняў і дашкольнікаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *