Пашукаем ключ ад эвакуацыйных дзвярэй

Ахова правапарадку Важное

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях завершаны планавыя маніторынгі аб’ектаў, паводле якіх кіраўнікам уручаны рэкамендацыі для ўхілення выяўленых недахопаў.

Прыемнае выключэнне – райаддзел міліцыі, дзе на кожным паверсе будынка маюцца планы эвакуацыі і восем пажарных кранаў укамплектаваны згодна з патрабаваннямі. Забяспечанасць першаснымі сродкамі пажаратушэння складае 100 працэнтаў. Не выяўлена парушэнняў таксама ў інтэрнаце ААТ «АБФ ПМК-74 – Налібакі».

Разам з тым ва ўчастковай бальніцы аграгарадка Рубяжэвічы ўстаноўлена, што не падтрымліваецца працаздольнасць сістэмы апавяшчэння аб пажары каля запаснога выхаду на першым паверсе, у харчблоку і падвале. Няма належнага кантролю з боку асобы, адказнай за эксплуатацыю аўтаматычнай сістэмы пажарнай сігналізацыі і сістэмы апавяшчэння, за якасным і своечасовым тэхнічным абслугоўваннем гэтых сістэм.

У цэху прыпраў УП «Белмяспрамінвест», магазіне ТАА «Сэрвіс Пак» не ўсе эвакуацыйныя дзверы забяспечаны магчымасцю свабоднага адкрывання знутры без ключа. У будынках ТАА «Аграбіястым» нясвоечасова ажыццяўляецца ачыстка тэхналагічнага абсталявання і будаўнічых канструкцый ад пылу, адсутнічае нарматыўная колькасць першасных сродкаў пажаратушэння, пры тым што работнікамі дапускаецца курэнне па-за спецыяльна адведзенымі месцамі. У СТАА «Мясапрадукт» не прыняты меры па недапушчэнні падзення балонаў з гаручым газам, і на гэтых балонах адсутнічаюць заглушкі.

Па выніках выбарачнай праверкі ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» прапанаваны для ўзмацнення пажарнай бяспекі 75 мерапрыемстваў. Кіраўніку прадпрыемства ўручаны акт і прадпісанне, за выяўленыя парушэнні службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Таццяна ТАРАСЕВІЧ,

старшы інспектар РАНС



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *